2020 г. — 250 гадоў з пачатку будаўніцтва касцёла Карла Барамея ў г. Пінску (1770), помніка архітэктуры стылю барока
У г. Пінску ў 1690-я гг. з’явіліся манахі каталіцкага ордэна барталамітаў (камуністаў), якія прыбылі ў Рэч Паспалітую з Паўночнай Італіі. Члены ордэна жылі абшчынай (камунай), адсюль іх празванне. На ўсход ад цэнтра горада манахі ордэна заснавалі свой кляштар — адзіны на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1695 г. яны пабудавалі драўляны касцёл.
2020 г. — 115 гадоў з часу пабудовы Свята-Лукаўскай царквы ў г. п. Дамачава (Брэсцкі р-н; 1905), помніка архітэктуры неарускага стылю
Мястэчка Дамачава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. п. Дамачава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) на пачатку ХХ ст. было цэнтрам воласці, тут пражывалі каля 1200 чалавек, працавалі народнае вучылішча (63 вучні), лячэбніца, паштовае аддзяленне, паліцэйскі ўчастак.
2020 г. — 260 гадоў з часу пабудовы Свята-Мікалаеўскай царквы ў в. Мурыны Малыя (1760; Камянецкі р-н), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Радасцкая Свята-Мікалаеўская царква пры вёсцы Мурыны Малыя Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці пабудавана ў 1760 г. Паводле гістарычных звестак, першы храм на гэтым месцы быў узведзены ў 1536 г., у 1639 г. царкве была ахвяравана зямля.
2020 г. — 300 гадоў з часу пабудовы Прачысценскай царквы ў в. Дубянец (Столінскі р-н; 1720), помніка Усходнепалескай школы дойлідства
У вёсцы Дубянец Пінскага павета ВКЛ (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у 1717–1720 гг. на сродкі пінскага краўчага Івана Колб-Сялецкага пабудавана царква. Паводле некаторых звестак першая царква ў Дубянцы магла быць у ХVI ст. Новая царква асвечана ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы. Лічыцца, што Прачыстая Багародзіца клапоціцца аб земляробстве, сям’і, асабліва апякуецца аб маці. Прастольнае свята адзначаецца 21 верасня.
1 мая 2020 г. — 60 гадоў з дня стварэння ў Камянецкай вежы аддзела Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея (Камянец; 1960)
Камянецкая вежа — унікальны помнік старажытнага дойлідства сусветнага значэння, узор ваенна-інжынернага мастацтва канца XIII ст. Гісторыя вежы цесна звязана з Камянцом, які ўзнік як горад-крэпасць на паўночных межах Уладзіміра-Валынскага княства ў 1276 г.
2020 г. — 555 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Петрапаўлаўскай царквы г. Кобрына (1465)
Петрапаўлаўская царква — праваслаўны храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Дакладныя звесткі аб часе пабудовы гэтага храма адсутнічаюць. Зрэшты, першае дакументальнае згадванне пра царкву адносіцца да 1465 г., калі кобрынская князёўна Ульяна Сямёнаўна падаравала «зямлю з людзьмі» храму, які ўжо тады існаваў.
2019 г. — 170 гадоў з часу пабудавання капліцы ў в. Закозель (Драгічынскі р-н; 1849), помніка архітэктуры стылю неаготыкі
Аграгарадок Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы сваімі знакамітымі уладальнікамі з роду Ажэшкаў, якія атрымалі тут землі ў XVIII ст. Род Ажэшкаў быў вядомы ў розныя перыяды гісторыі Беларусі — яго прадстаўнікі займалі важныя дзяржаўныя пасады. Адна з прадстаўніц роду — Эліза Ажэшка (1841–1910), польская пісьменніца, грамадскі дзеяч. Яна выйшла замуж за памешчыка Пятра Ажэшку і пасялілася ў маёнтку Людвінава, што за 10 км ад Закозеля, часта бывала ў Закозелі. У час паўстання 1863–1864 гг. з’яўлялася сувязной атрадаў генерала Р. Траўгута. Пасля падаўлення паўстання маёнтак быў канфіскаваны, Пётр Ажэшка высланы, Эліза Ажэшка вярнулася на радзіму.
2019 г. — 150 гадоў з часу пабудовы Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў г. Высокае (1869; Камянецкі р-н), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Свята-Крыжаўзвіжанская царква размешчана ў цэнтры горада Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Першы камень у падмурак царквы быў закладзены 2 жніўня 1868 г., на свята прарока Іллі. Архітэктурны праект храма падрыхтаваў акадэмік В. І. Чагін, праект зацвердзілі ў 1864 г. Падрадчыкам будаўніцтва з’яўляўся мешчанін Чарнігаўскай губерні Г. А. Назараў. Пабудавалі храм на сродкі прыхаджан даволі хутка. 27 верасня 1869 г. царква была асвячона ў свята Узвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
2019 г. — 120 гадоў з часу пабудовы Свята-Узнясенскай царквы ў в. Вельямовічы (Брэсцкі р-н; 1899), помніка архітэктуры руска-візантыйскага стылю
У сярэдзіне ХІХ ст. Свята-Сімяонаўскі драўляны храм у в. Вельямовічы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці), які быў пабудаваны як уніяцкі ў 1631 г. (па іншых звестках у 1650–1660 гг.), з цягам часу спарахнеў, працягваць богаслужэнні было немагчыма. Па хадайніцтве брэсцкага епіскапа Ігнація (Жалязоўскага) пачалося будаўніцтва мураванага храма.
2019 г. — 295 гадоў з часу пабудовы Свята-Георгіеўскай царквы ў г. Давыд-Гарадку (Столінскі р-н; 1724), помніка ўсходне-палескай школы дойлідства
У г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці здаўна меліся праваслаўныя храмы, у пісьмовых крыніцах узгадваюцца з 1486 г. Пад 1663 і 1675 гг. узгадваецца Свята-Георгіеўская царква, якая была пабудавана на сродкі ўладальніка горада князя Міхаіла Караля Радзівіла (1600–1666) у першай палове ХVІІ ст. (у некаторых крыніцах называюць 1648 г.). Выява гэтай двухзрубнай царквы нам невядома, знаходзілася яна на ўсходняй ускраіне паселішча, па шляху на Тураў. У 1724 г. (па іншых звестках у 1724–1726 гг.) царква ў імя святога Георгія Перамаганосца была значна перабудавана.